Мінскіх беспрацоўных абавяжуць удзельнічаць у грамадскіх працах 1-2 дні на месяц

23/12/2015 - 07:31

Мінскія беспрацоўныя ў 2016 годзе будуць абавязаныя ўдзельнічаць у грамадскіх працах 1-2 дні на месяц. Гэтыя працы будуць аплачвацца. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 10 снежня 2015 года апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле дакумента, сталічныя беспрацоўныя абавязаныя прыняць удзел у такіх грамадскіх працаў сама меней два дні ў траўні-верасні, адзін дзень — у студзені-красавіку, красавіку-снежні.

Аплочвальныя грамадскія працы арганізуюцца службай занятасці “у мэтах зніжэння напружанасці на лакальных рынках працы”. Як паведамляе БЕЛТА, гэта дазваляе наймальнікам кампенсаваць часовы дэфіцыт працоўнай сілы, а грамадзянам — папоўніць сямейны бюджэт.

У гэтых працах могуць па жаданні прымаць удзел і незанятыя грамадзяне без статусу беспрацоўнага. Невыкананне беспрацоўным месячнай нормы без уважлівай прычыны будзе падставай для прыпынення выплаты грашовай дапамогі.

Фота: banana.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі