Мінскі заапарк зробіць на дзень бясплатным уваход для мужчын

21/02/2018 - 06:52

Мінскі заапарк зробіць на дзень бясплатным уваход для мужчын. Аднак не для ўсіх. Акцыя пад назвай “Людзям у пагонах” прызначана на 23 лютага, калі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны. Як інфармуе агенцтва ”Мінск-навіны”, каб бясплатна наведаць заапарк, мужчыне дастаткова будзе паказаць свой вайсковы білет. “Будзем радыя бачыць і жанчын-вайскоўцаў”, — кажуць арганізатары.

А вось тыя мужчыны, у каго вайсковага білета няма, нават у Дзень абаронцаў Айчыны будуць вымушаныя квіток набываць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі