"Мінскэнерга" заявіла, што ў траўні ў Мінску не будзе выпрабаванняў цеплавых сетак на іх гатоўнасць да новага ацяпляльнага сезону, а значыць не будуць адключаць гарачую ваду. Прадпрыемства ўлічыла "эпідэміялагічную сітуацыю" ў краіне і ў сталіцы, а таксама рэкамендацыю Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі (чыноўнікі спасылаліся на тое, што адсутнасць гарачай вады не дазволіць нармальна выконваць патрабаванні гігіены). Адключэнні мусілі пачацца 11 траўня.
Новы графік адключэнняў узгадняе Мінгарвыканкам. У ім пазначана новая дата пачатку адключэнняў — 1 чэрвеня 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.