"Пясочніца" у Мінску
Першая стрытфуд-пляцоўка Мінска пад адкрытым небам "Пясочніца" на Куйбышава ўсё ж такі працягне працу. Новы сезон стартуе 7 мая ў 16:00, піша Office Life.
Да працы прыступяць 15 аператараў. Да таго ж адно месца на пляцоўцы пакуль свабоднае.
Наведвальнікам абяцаюць цікавыя лекцыі, маркеты, яркія музычныя выступленні, фестывалі, майстар-класы, кінапаказы. Не абыдзецца і без футбольных трансляцый, вечароў "настолак", аўта- і мота-выстаў.
Раней была інфармацыя, што ў арганізатараў узніклі цяжкасці з арандатарамі, і дату адкрыцця пляцоўкі не называлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут