Мінская ДАІ растлумачыла, як можна аб’ехаць перакрытую вуліцу Клары Цэткін

06/07/2016 - 06:57

Мінская Дзяржаўтаінспекцыя прапанавала варыянты аб’езду закрытага ўчастка вуліцы Клары Цэткін, дзе цяпер будуюць метро. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Мінгарвыканкама, для аб’езду падчас руху ў цэнтр горада лепей выкарыстоўваць вуліцу Багдановіча, праспект Машэрава, а таксама праспект Пераможцаў.

Вуліцу Караля на ўчастку ад Нямігі да Кальварыйскай не рэкамендуюць выкарыстоўваць для транзітнага руху, бо на скрыжаванні Караля і Сухой таксама вядуцца працы па будаўніцтве метро.

Апроч таго ДАІ нагадвае, што па вуліцы Караля на ўчастку ад вуліцы Клары Цэткін да вуліцы Дразда ўсталяваныя дарожныя знакі 3.27 “Прыпынак забаронены” ў сувязі з неабходнасцю руху па гэтай вуліцы буйнагабарытнай тэхнікі. Такія ж знакі размясцілі па вуліцы Дразда. Кіроўцаў заклікаюць не паркаваць тут свае аўто, іначай іх могуць эвакуяваць.

Вуліцу Клары Цэткін на ўчастках ад плошчы Багушэвіча па Карла Лібкнехта і ад вуліцы Караля да вуліцы Кальварыйскай закрылі з 4 ліпеня прыблізна да 1 кастрычніка.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі