Мінскага айцішніка асудзілі на 7 гадоў за зліў даных сілавікоў

15/03/2022 - 18:48

15 сакавіка судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда вынесла прысуд пра справе палітвязня і IT-спецыяліста Дзмітрыя Падрэза, паведамляюць праваабаронцы. 

Яго затрымалі за перадачу даных сілавікоў тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі". Мужчыну абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт.364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў Падрэзу 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама абвінавачаны павінен выплаціць кампенсацыю тром пацярпелым — 11 000 рублёў.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння ж Мінскі гарадскі суд таксама на 7 гадоў асудзіл падпалкоўніка юстыцыі Вячаслава Кандыбу. Яго таксама судзілі за перадачу даных сілавікоў апазіцыйнаму тэлеграм-каналу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі