Мінскае метро за год перавезла больш за 283 млн пасажыраў

18/01/2019 - 13:44

Мінскае метро за 2018 год перавезла больш за 283 млн пасажыраў: на Маскоўскай лініі — каля 163,4 млн, на Аўтазаводскай — амаль 120 мільёнаў мінчукоў і гасцей беларускай сталіцы, інфармуе прэс-служба Мінскага метрапалітэна. Найбольш пасажыраў налічылі ў кастрычніку — каля 26,6 млн. Традыцыйна самымі загружанымі станцыямі з'яўляюцца "Каменная Горка" (на ёй пабывалі 21,2 млн), "Плошча Леніна" (амаль 20 млн), а таксама "Уручча" (амаль 17,28 млн), якая на 275 тысяч пасажыраў набрала больш за станцыю "Плошча Якуба Коласа", якая ў 2017-м была трэцяй. На Аўтазаводскай лініі метро самыя загружаныя станцыі — "Магілёўская" (14,2 млн) і "Няміга" (13,6 млн). Летась найменш пасажыраў было на станцыях "Купалаўская" (1,93 млн) і "Першамайская" (3,22 млн).

Жэтоны выкарыстоўвалі 35% пасажыраў. Пры дапамозе безкантактных банкаўскіх картак аплата праезду ў метро здзяйснялася на турнікетах больш за 5,7 млн разоў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі