Мінскае “Дынама” і “Іслач” падзялілі ачкі

08/04/2018 - 08:54

Матчам мінскага “Дынама” супраць “Іслачы” скончыўся ў суботу, 7 красавіка, 2 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня атрымалася напружанай і скончылася сухой нічыёй — 0:0.

Нагадаем вынікі ўсіх матчаў гэтага тура: “Мінск” — БАТЭ — 0:2, “Дняпро” — “Гомель” — 1:0, “Тарпеда-БелАЗ” — “Смалявічы” — 1:0, “Віцебск” — “Шахцёр” — 2:1, “Слуцк” — “Нёман” — 1:1, “Тарпеда” — “Гарадзея” — 1:0, “Дынама” (Брэст) — “Прамень” — 2:1.

Уверсе турнірнай табліцы размясціліся БАТЭ і “Дняпро”, якія маюць па дзве перамогі і па 6 ачкоў, унізе — “Гарадзея” і “Смалявічы”, якія пакуль не набралі балаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі