Беларускі клуб "гарэў" да восьмай хвіліны, але змог перавярнуць гульню / "Динамо-Минск"
22 ліпеня 2026 года "Дынама-Мінск" правяло першы матч другога раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць бакінскага "Нафтчы".
Матч для беларускага клуба не заладзіўся з самага пачатку, каманда да восьмай хвіліны прайгравала ўжо 0:2. Але дынамаўцы змаглі здзейсніць неверагодны камбэк і перамаглі з лікам 4:2. Дубль у мінчан аформіў Карэн Варданян.
Гульня ў адказ адбудзецца 30 ліпеня.
Мінскае "Дынама" стала першым беларускім клубам, які выйграў матч еўракубкавага турніру пасля таго, як ужо да 10-й хвіліны сустрэчы саступаў з лікам 0:2.
Раней беларускія каманды тройчы апыналіся ў такой складанай сітуацыі на старце еўракубкавых матчаў, але ніводнага разу не здолелі пераламаць ход гульні на сваю карысць.
У 1995 годзе ў групавым этапе Кубка Інтэртота "Дняпро" на сваім полі прапусціў два мячы ад французскага "Кана" — на 7-й і 10-й хвілінах. Матч завяршыўся ўнічыю — 2:2.
У сезоне 2013/14, у раўндзе плэй-оф Лігі Еўропы, мінскі клуб "Мінск" у выязным матчы супраць бельгійскага "Стандарда" прапусціў галы на 3-й і 6-й хвілінах. Сустрэча завяршылася паразай беларускай каманды — 1:3.
У сезоне 2018/19 падобная сітуацыя адбылася з БАТЭ ў групавым этапе Лігі Еўропы. У выязным матчы супраць англійскага "Чэлсі" барысаўскі клуб прапусціў два мячы — на 2-й і 8-й хвілінах — і саступіў з лікам 1:3.
Такім чынам, перамога мінскага "Дынама" стала першым выпадкам, калі беларуская каманда здолела выйграць матч еўракубкаў пасля настолькі няўдалага пачатку сустрэчы.
Нагадаем, што ў Лізе канферэнцый яшчэ выступаюць два беларускія клубы.
Матчы БАТЭ і "Сьона" пройдуць 23 і 30 ліпеня. "МЛ Віцебск" у гэтыя ж дні згуляе супраць "Суцьескі".
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут