Мінск падтоплены: горад пасля залевы

08/08/2019 - 13:04
Вуліца Гашкевіча / twitter.com/sma1l2

Цыклон Xaver прыйшоў у Мінск. У горадзе прайшлі моцныя дажджы. Белгідрамет яшчэ ўчора папярэджваў аб будучай непагадзі ў пятніцу. Абяцалі навальніцу і моцны дождж і вецер. Непагадзь, як заўсёды, заспела ўсіх знянацку.

Паводле звестак МНС, на Партызанскім праспекце падтапіла дарогу ў раёне плошчы Ванеева. Пакуль грамадскі транспарт там не ходзіць, стаяць шэсць тралейбусных маршрутаў. Таксама зафіксавана падтапленне ў раёне станцыі метро "Магілёўская", дзе адбылося спыненне трох тралейбусных і васьмі аўтобусных маршрутаў.

У выніку залевы на праезнай частцы па вул. Васняцова, 29 аказаўся заблакаваным легкавы аўтамабіль. Работнікі МНС аказваюць дапамогу па буксіроўцы транспартнага сродку.

Сеніца / twitter.com/calibrono
Партызанскі праспект / twitter.com/SumichScientist
Партызанскі праспект / twitter.com/SumichScientist
Ігуменскі тракт / twitter.com/JaRadyuk

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі