“Мінск” — “Дынама” (Брэст) — 3:3 (відэа)

27/04/2018 - 17:27

У пятніцу, 27 красавіка, двума матчамі распачаўся 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. “Мінск” і брэсцкае “Дынама” згулялі ўнічыю 3:3. На 30-й хвіліне дынамавец Сандро Готал з пенальці (яго прызначылі за знос у штрафной Арцёма Мілеўскага) адкрывае лік. Але “Мінск” вырываецца наперад! Галы на рахунку Івана Бахара (34-я хвіліна) і Дзмітрыя Бяссмертнага (48-я). На 55-й Павел Няхайчык зраўнівае лік, але ўсё той жа Бахар забівае Аляксандру Гутару на 66-й. Дынамаўцы пайшлі наперад і Арцём Мілеўскі на 70-й хвіліне робіць лік 3:3.

Брэсцкае “Дынама” перад пачаткам сезону лічылася адным з фаварытаў першынства Беларусі. Аднак, як і ў мінулым годзе, на старце дынамаўцы страцілі шмат ачкоў і знаходзяцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

27 красавіка таксама праходзіць матч “Гомель” “Іслач”. Тэкставы анлайн гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі