Міністр ЖКГ назваў тры прычыны, чаму падаражэла "камуналка"

28/02/2016 - 18:41

Плата за "камуналку" за студзень вырасла па трох прычынах. Пра гэта заявіў міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1".

Па словах чыноўніка, на гэта паўплывалі павышэнне тарыфаў, раздзяленне функцыяў у жыроўках і студзеньскае пахаладанне: сярэдняя тэмпература ў студзені была на дзевяць градусаў ніжэй, чым у снежні.

Дарэчы, тыдзень таму чыноўнікі Міністэрства ЖКГ падаражанне "камуналкі" тлумачылі пераважна тэмпературным фактарам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі