Міністр замежных спраў Польшчы не выключае спынення пропуску грузаў з РБ

03/07/2024 - 09:59

Мяжу могуць закрыць для грузаў / myfin.by

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі не выключае спынення пропуску грузаў на мяжы з Беларуссю (у чэрвені ён ужо гаварыў пра такія планы). У эфіры Radio Zet ён нагадаў патрабаванні Варшавы да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: вызваленне палітвязня Анджэя Пачобута і спыненне правакацый з мігрантамі на мяжы. "Ад Беларусі залежыць, яна хоча мець лепшыя добрасуседскія адносіны з Польшчай або горшыя", — сказаў Сікорскі. Ён не выключае ніякіх варыянтаў разгортвання падзей.

Напярэдадні польскія СМІ паведамілі пра тое, што Польшча можа ўвесці вельмі пільны кантроль грузаў на мяжы з Беларуссю. Але, як бачым, можа быць і больш жорсткі варыянт. Тым больш, што ў аўторак Лукашэнка заявіў, што не мае намеру "аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы". "Мы лавіць іх не будзем!" — сказаў ён пра мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі