Міністр культуры атрымаў вымову за КДБ, Міністэрства сельскай гаспадаркі і іншых

20/07/2017 - 16:35

Паводле дакладу Генеральнай пракуратуры вынесена Саўмінам нібыта дысцыплінарнае спагнанне Міністру культуры за неналежную ўвагу да аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Па версіі генпракуратуры, гэта абумоўлена: "Нярэдка на фасадах аб'ектаў былі змантаваныя трубы, выцяжкі, прамысловыя кандыцыянеры, а на дахах - антэна-фідэрныя прылады электрасувязі кампаній, аператараў сотавай сувязі".

Еўрарадыё вырашыла паглядзець, каму яшчэ трэба вынесці вымовы за неналежны знешні выгляд гісторыка-культурных аб'ектаў.

Дзяржаўны пагранічны камітэт (Валадарскага, 24) . Гісторыка-культурная каштоўнасць пабудаваная ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, частка ансамблю раёна вуліцы Маркса.
Міністэрства сельскай гаспадаркі (Кірава, 15). Гісторыка культурная каштоўнасць, пабудаваная ў 1953 годзе. "Яскравы" прыклад архітэктуры ў стылі "сталінскага ампіра".
Міністэрства сельскай гаспадаркі (Кірава, 15)
Выканаўчы камітэт СНД (Кірава, 17). Гісторыка-культурная каштоўнасць пабудаваная ў 1956 годзе. Сціплы, але не менш "каларытны" будынак, чам суседні, дзе размяшчаецца Мінсельгас.
Выканаўчы камітэт СНД (Кірава, 17)
Інспекцыя па нагляду за электрасувяззю (Энгельса, 22). Гісторыка-культурная каштоўнасць пабудаваная ў 1939 годзе.
КДБ (Камсамольская, 28). Гісторыка-культурная каштоўнасць пабудаваная ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Яшчэ адзін прыклад савецкага неакласіцызму. На фоне іншых вылучаецца асаблівай вежай, вядомай таксама як "Вежа Цанавы".
КДБ (Камсамольская, 30).
КДБ (Праспект Незалежнасці, 17).
Галоўнае ўпраўленне кадраў МУС (Гарадскі вал, 6). Гісторыка-культурная каштоўнасць пабудаваная ў 1930-1950 гады. Прыклад "сталінскага ампіру".
Галоўны корпус БДУ (Незалежнасці, 4). Гісторыка-культурная каштоўнасць пабудаваная ў першай палове ХХ стагоддзя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі