Міністр абароны: Умовы адтэрміноўкі ад службы ў войску зменяцца

15/12/2018 - 08:56

Міністр абароны Андрэй Раўкоў заяўляе,што ў Беларусі зменяцца ўмовы адтэрміноўкі ад службы ў войску. Пра гэта кіраўнік ведамства выказаўся на ўрачыстай цырымоніі прысягі, што прайшла сёння ў 72-м гвардзейскім навучальным цэнтры ў Барысаве.

“У нас у краіне атрымліваецца, што значная частка насельніцтва краіны, якая павінна выконваць вайсковы абавязак, не ўдзельнічае ў абароне ў ваенным сэнсе нашай дзяржавы. Паводле простых падлікаў, каля 80% маладых людзей не атрымліваюць вайскова-ўліковую спецыяльнасць ва Узброеных Сілах падчас праходжання тэрміновай ды іншых відаў службы. Гэта ўплывае на стан абароненасці дзяржавы і абароназдольнасці, — цытуе Раўкова БЕЛТА. — Таму тут мы бачым адзін шлях — унясенне зменаў у заканадаўства ў пытаннях надання адтэрміноўкі. Вядома, гэта не будзе аб’ёмнеа і велізарна, але з пэўнай ступенню неабходнасці, датрыманнем прынцыпаў разумнай дастатковасці і сацыяльнай абароны грамадзянаў”.

На сёння асобамі прызыўнога ўзросту лічацца мужчыны ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Пры гэтым існуе шэраг выпадкаў, калі яны могуць атрымаць адтэрміноўку службы ў войску:

  • па стане здароўя;
  • для працягу навучання ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах з дзённай формай навучання (таксама гэта тычыцца магістрантаў і аспірантаў);
  • для выпускнікоў медыцынскіх ВНУ, якія праходзяць інтэрнатуру;
  • па сямейных абставінах (сярод прычынаў — дагляд за цяжка хворымі сваякамі, наяўнасць цяжарнай жонкі, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, наяўнасць дваіх дзяцей);
  • для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў;
  • на час выканання дэпутацкіх паўнамоцтваў;
  • паводле ўказаў прэзідэнта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі