Мінгарвыканкам вывучае скаргу кіроўцаў "Мінсктранса"

21/03/2019 - 08:09

Сітуацыя са скаргай кіроўцаў "Мінсктранса", якія заявілі пра невыносныя ўмовы працы, знаходзіцца на кантролі ў Мінгарвыканама. Пра гэта ў каментары БЕЛТА заявіў кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

Кіроўцы накіравалі сваю скаргу ў пракуратуру і Міністэрства працы. Пасля гэтага сталі з'яўляцца паведамленні, што кіраўніцтва "Мінсктранса" прымушае кіроўцаў адклікаць свае подпісы пад скаргай.

"Гэтая сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў гарвыканкаме. У цяперашні час пытанне дэталёва вывучаецца, факты, выкладзеныя ў зваротах кіроўцаў, правяраюцца. У выпадку іх пацвярджэння кіраўніцтву "Мінсктрансу" будзе дадзена адпаведная ацэнка", — пракаментаваў сітуацыю Сівак.

У абнаўленні транспарту ён плануе прытрымлівацца 10-гадовага тэрміну эксплуатацыі. 

Планаваць дэмантаж тралейбусных ліній у Мінску, на думку кіраўніка сталіцы, неразумна. "Тыя лініі, якія не патрабуюць вялікіх укладанняў, дэмантавацца не будуць. У Мінску будзе функцыянаваць тралейбус як экалагічны від транспарту. Там, дзе ход тралейбуса неабходна падоўжыць, але нелагічна ўкладвацца ў слупы, падвескі, будуць з'яўляцца тралейбусы з аўтаномным ходам", — акрэсліў перспектывы кіраўнік гарвыканкама.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі