Мінгарвыканкам адмяніў навагодні перформанс у ратушы

26/12/2016 - 07:43

Мінгарвыканкам адмяніў перформанс, запланаваны на 26 снежня ў ратушы. Пра гэта паведамляецца ў твітары гарадскога кіраўніцтва.

Прычынай называецца жалоба, абвешчаная сёння ў Расіі.

Яна абвешчаная з нагоды гібелі 92 чалавек у авіякатастрофе Ту-154 у Расіі. У Беларусі ў панядзелак таксама прыспушчаныя сцягі над дзяржаўнымі ўстановамі, абмежаванае правядзенне і трасляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграмаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі