Мінгандлю прыпыніла дзейнасць кавярні Don Coffe'on ў Мінску (фота)

15/11/2015 - 09:55

Міністэрства гандлю прыпыніла дзейнасць кавярні Don Coffe'on ў Мінску. Супрацоўнікі гандлёвай інспекцыі выявілі шматлікія парушэнні. Найперш яны датычаць якасці і ўмоваў захоўвання прадуктаў харчавання. Як піша газета "Знамя юности", падчас праверкі знайшлі пратэрмінаваны сок, гарбату, кілбасу, якую нельга ўжываць з лютага (!). На кухні ляжалі пакеты з кавалачкамі хлеба, пакрытага цвіллю. Парушэнні былі выяўленыя нават у шыльдзе кавярні.

На выпраўленне недахопаў было дадзена два тыдні. Штраф склаў больш за 19 млн рублёў.

Фота: zn.sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі