Мінфін назваў самыя прыбытковыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы Беларусі

24/05/2016 - 05:44

Міністэрства фінансаў назвала самыя прыбытковыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы Беларусі па выніках 2015 года. Першае месца, як і па выніках 2014 года, займае "Беларуськалій" — 11,26 трлн рублёў, на другім — "Газпрам трансгаз Беларусь" — 4,9 трлн, на трэцім — Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод — 3,5 трлн.

Як інфармуе прэс-служба Мінфіна, у топ-10 таксама патрапілі Банк развіцця, "Гомельтранснафта Дружба", "Пеленг", 558-ы авіярамонтны завод, Пінскі камбінат хлебапрадуктаў, Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" і агракамбінат "Дзяржынскі". У параўнанні з 2014 годам з першай дзясяткі зніклі МАПІД, "Савушкін прадукт", Мінскі завод калёсных цягачоў, "Нафтан" і Прамагралізінг.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі