Мінфін Беларусі: Перамовы з МВФ “крыху закансерваваныя”

16/02/2018 - 10:46

Перамовы Беларусі з Міжнародным валютным фондам па крэдытнай праграме “крыху закансерваваныя”. Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў. Паводле яго слоў, прычына — адсутнасць паразумення ў хуткасці правядзення прапанаваных МВФ рэформаў. “Але праца з імі працягваецца ў планавым працоўным парадку”, — цытуе словы Селіверстава БЕЛТА.

Намеснік міністра фінансаў адзначыў, што частка дакументаў, якія прапанавалі эксперты МВФ, ужо прынятыя. Аднак дамовіцца не ўдалося па хуткасці пераўтварэнняў у сферы Жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі