Мінэнерга Беларусі адказала на літоўскую крытыку місіі МАГАТЭ

26/01/2017 - 15:43

Міністэрства энергетыкі на сваім сайце абнародавала афіцыйны каментар з нагоды публікацыяў у СМІ пра няпоўны характар місіі МАГАТЭ, якая наведвала Беларускую АЭС 16-20 студзеня.

Раней з крытыкай місіі МАГАТЭ ў літоўскіх СМІ выступіў міністр замежных спраў гэтай краіны Лінас Лінкявічус. Ён заявіў, што місія МАГАТЭ прыязджае толькі па запрашэнні і глядзіць толькі тое, што прапраноўвае запрашаючы бок.

У адказ Мінэнерга Беларусі падкрэсліла, што рашэнне запрасіць місію SEED беларускі бок прыняў у адпаведнасці з рэкамендацыямі, выкладзенымі ў рашэнні 6-й Нарады бакоў Канвенцыі Эспо ў якасці дадатковай меры па ўмацаванні даверу з краінамі.

Паведамляецца, што місія МАГАТЭ правяла аналіз знешніх уздзеянняў, характарыстыку знешніх уздзеянняў як прыроднага, так і тэхнагеннага характару, вывучыла праектныя параметры пляцоўкі будаўніцтва, забеспячэнне маніторынгу пляцоўкі і навакольнага асяроддзя і ўлік урокаў аварыі на Фукусімскай АЭС.

Па выніках місіі эксперты МАГАТЭ заявілі, што праект станцыі ўлічвае такія знешнія пагрозы, як землятрусы, паводкі ды экстрэмальныя ўмовы надвор'я, а таксама падзеі, выкліканыя чалавечым фактарам.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі