Мінчук знайшоў каля будоўлі скрынку з старадаўнімі манетамі

13/04/2022 - 10:15

У мікрараёне Каменная Горка мінчук знайшоў скрынку з старадаўнімі манетамі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. 

Мужчына звярнуўся ў міліцыю і распавёў, што знаходку выявіў недалёка ад будоўлі.

Праверка паказала, што манеты ў скрынцы — бутафорскія. Але міліцыянты падзякавалі мінчуку за сумленнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі