Мінчук абгарэў пры неасцярожным пераліванні ацэтону

13/01/2017 - 06:47

Мінчук па неасцярожнасці абгарэў, калі пераліваў ацэтон з бутэлькі ў іншую ёмістасць.

Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ў сталіцы 12 студзеня прыкладна ў 16.30. Мужчына займаўся пераліваннем ацэтону, не выпускаючы з зубоў цыгарэты. У выніку адбылася ўспышка пары ад ацэтону. Мінчук сам выклікаў хуткую. Медыкі паставілі дыягназ "тэрмічны апёк абедзвюх ніжніх канечнасцяў, жывата, правай рукі 1-3-й ступеняў (31% цела)". Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю.

Дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі