Мінчанка стукнула попелкай хлопца, які хацеў з ёй пазнаёміцца

07/08/2017 - 14:02

Пад крымінальную справу за хуліганства трапіла 20-гадовая мінчанка, якая прыйшла ў сталічную кавярню са сваёй сяброўкай, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама

Праз нейкі час да дзяўчат падышлі два хлопцы, якія хацелі пазнаёміцца. Адна з дзяўчат груба адказала хлопцу. Паміж маладымі людзьмі ўзнік канфлікт. І дзяўчына стукнула хлопца попелкай, якая стаяла на стале. Юнак атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Цяпер дзяўчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі