Пажылыя мінчане 1 кастрычніка змогуць трапіць на прыём на тэрапеўта без талона. Такую акцыю ў сталіцы арганізуюць да Міжнароднага дня людзей сталага веку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на камітэт аховы здароўя Мінгарвыканкама. Таксама 1-2 кастрычніка ў медыцынскіх установах Мінска пройдуць дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва па пытаннях фармавання здаровага ладу жыцця і захавання здароўя, на базе цэнтральных раённых паліклінік арганізуюць працу гарачых лініяў з удзелам юрыстаў і псіхолагаў. Таксама медыкі правядуць сустрэчы з пажылымі людзьмі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
На сёння ў сталічных паліклініках працуе 23 герыятрычныя кабінеты, а таксама адкрыты гарадскі герыятрычны цэнтр. Для ранняга выяўлення захворванняў у паліклініках штогод праводзяць прафілактычныя агляды людзей сталага веку.
Міжнародны дзень людзей сталага веку адзначаецца штогод 1 кастрычніка з 1991 года.
Фота: u-f.ru