Мінаховы здароўя — пра прычыны атручвання людзей у брэсцкай кавярні

10/05/2024 - 13:52

Сярод работнікаў выявілі носьбітаў інфекцыі (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Мінаховы здароўя Беларусі расказалі пра вынікі эпідэміялагічнага расследавання выпадкаў захворвання кішачнымі інфекцыямі сярод наведвальнікаў брэсцкай кавярні. У пачатку траўня там атруціліся 19 чалавек, большасць з іх трапілі ў бальніцы.

Сярод прычын узнікнення гэтай сітуацыі называюць невыкананне работнікамі правілаў асабістай гігіены (сярод іх выявілі носьбітаў інфекцыі) і "тэрмічнай апрацоўкі страў, якія гатаваліся з сырых эпідэміялагічна значных прадуктаў". Працу кавярні прыпынілі. У дачыненні службовых асоб распачатыя адміністрацыйныя працэсы. Матэрыялы эпідэміялагічнага расследавання атрымае брэсцкая пракуратура.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе прадпрыемствам грамадскага харчавання краіны "звярнуць увагу на стан здароўя супрацоўнікаў і няўхільнае выкананне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі