Мінаховы здароўя паведаміла пра новы антырэкорд па каранавірусе

18/09/2021 - 13:57

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра новы антырэкорд па каранавірусе. Паводле афіцыйных даных, за суткі дадаліся 1986 выпадкаў COVID-19. Напярэдадні было аб'яўлена пра 1979 выпадкаў. Колькасць ахвяр па афіцыйных звестках набліжаецца да 4 тысяч (13 памерлых за суткі).

Нядаўна Мінаховы здароўя папярэдзіла пра прыход ужо чацвёртай хвалі каранавірусу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі