Міліцыянеры трапілі ў бальніцу пасля ДТЗ у Кобрыне

09/08/2026 - 15:39

На месцы ДТЗ

Супрацоўнікі міліцыі трапілі ў бальніцу пасля ДТЗ у Кобрыне, паведамілі ў МУС Беларусі. Паводле афіцыйнай версіі, дзве машыны сутыкнуліся падчас пагоні за жанчынай, якая п'янай села за руль.

"Падчас затрымання парушальніка на перасячэнні вуліц Мікалаева і Дзяржынскага адбылося сутыкненне службовага транспарту", — паведамілі ў МУС.

Відэа пагоні, напрыклад, з рэгістратараў у машынах ДАІ, МУС не апублікавала. Падрабязнасці пра стан пацярпелых супрацоўнікаў таксама не агучаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі