Міліцыя забараняе журналістам фатаграфаваць мужчыну на стадыёне "Дынама"

28/04/2016 - 12:55

Да стадыёна "Дынама" прыбыла вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Яны забараняюць журналістам весці здымкі здарэння. Пад забарону трапілі ў тым ліку і журналісты тэлеканала АНТ, якія прыехалі да стадыёна.

Міліцыянты спярша забралі пашпарты ў журналістаў, аднак потым вярнулі дакументы.

Нагадаем, 28 красавіка на мінскім стадыёне "Дынама" мужчына забраўся на вежавы кран. Паводле папярэдніх звестак, ён працуе на рэканструкцыі стадыёна і патрабуе выплаціць яму заробак.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі