Міліцыя хоча, каб тату-салоны неслі адказнасць за нацысцкія татуіроўкі

02/12/2016 - 05:38

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч мяркуе, што тату-салоны таксама павінны несці адказнасць за нанясенне нацысцкіх татуіровак. З такой заявай ён выступіў у праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1" увечары 1 снежня.

МУС падрыхтавала ўжо законапраект аб барацьбе з нацысцкай ідэалогіяй. Па словах Шуневіча, дакумент прайшоў ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне і цяпер знаходзіцца ў Савеце Міністраў. Міністр спадзяецца, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць яго на бліжэйшай сесіі.

У міліцэйскім ведамстве лічаць, што нацысцкія татуіроўкі з'яўляюцца праявай супрацьпраўных паводзін. Паводле тлумачэнняў Шуневіча, "як правіла, проста дэманстрацыя або наяўнасць нацысцкай сімволікі суправаджаецца іншымі супрацьпраўнымі дзеяннямі, часцяком цяжкімі злачынствамі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі