Мікалай Лукашэнка побач з прэзідэнтамі Германіі і Аўстрыі (фота)

29/06/2018 - 12:49

29 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" пад Мінскам прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці ахвяраў нацызму. У ім паўдзельнічалі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен. На фотаздымках БЕЛТА відаць, што на мерапрыемстве прысутнічаў і Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы. За ім ішлі старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі