Міхаіл Мясніковіч: пераход на расійскі рубель абмяркоўваецца

28/02/2020 - 06:07

Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза абмяркоўваюць магчымасць пераходу на расійскі рубель як адзінага сродку ўзаемных разлікаў. Пра гэта старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіл Мясніковіч распавёў у інтэрв'ю на тэлеканале "Беларусь 1".

"Пытанне актыўна абмяркоўваецца, але часцяком кан'юктурна", — падкрэсліў ён. Мясніковіч заявіў, што плануе сустрэцца з кіраўнікамі цэнтрабанкаў усіх краін ЕАЭС, каб абмеркаваць, у тым ліку, адзіную валюту. Але ці будзе гэта менавіта расійскі рубель, пакуль не вядома. 

Па словах старшыні Калегіі ЕЭК, усе краіны ЕАЭС маюць адмоўнае гандлёвае сальда з Расіяй. Ім нестае рублёвай выручкі, каб разлічыцца за расійскі імпарт. "Мы павінны прадаць штосьці ў трэція краіны, за валюту канвертаваць расійскія рублі і толькі потым працаваць у рублёвай зоне", — патлумачыў ён.

Мясніковіч падкрэсліў: "Ніхто не кажа, што заўтра нехта будзе пераходзіць на расійскі рубель. Нам трэба думаць пра дэдаларызацыю, але пры гэтым з адной праблемы не стварыць іншую".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі