Cюрпрыз для пілотаў / services.boeing.com
Кампанія Boeing будзе навучаць сваіх пілотаў на відэагульне Microsoft Flight Simulator. Такія трэніроўкі павінны скараціць агульны тэрмін навучання пілотаў.
Microsoft і Boeing прадставілі новы інструмент для падрыхтоўкі пілотаў — Virtual Airplane Procedures Trainer, які створаны на аснове тэхналогій Microsoft Flight Simulator. Сістэму паказалi на Еўрапейскім авіяцыйным навучальным саміце ў Партугаліі.
Microsoft Flight Simulator — серыя грамадзянскіх авіясімулятараў ад Microsoft. Ад падобных гульняў MSFS адрозніваецца вельмі рэалістычнай фізікай палёта, і, як следства, вялікай складанасцю кіравання самалётам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут