Захран Мамдані / Politico
Мэрам Нью-Ёрка можа стаць 34-гадовы сацыяліст. Чальца Дэмакратычнай партыі Захрана Мамдані адносяць да крайне левага крыла партыі, і пры гэтым ён заваёўвае ўсё большую падтрымку выбаршчыкаў.
Выбары мэра Нью-Ёрка пройдуць 4 лістапада. Па апытаннях Мамдані можа набраць 45-50% у першым туры і потым са значным перавесам перамагчы ў другім.
Яго галоўны супернік — губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома. Ён прайграў Мамдані на праймерыз Демпартыі і вылучыўся як незалежны кандыдат. Апытанні даюць яму каля 30% галасоў.
Сярод абяцанняў Мамдані — развіццё бясплатнага грамадскага транспарту, замарозку цэнаў на арэнду нерухомасці з рэгуляванымі цэнамі і стварэнне муніцыпальных магазінаў з нізкімі цэнамі.
Калі ён пераможа на выбарах, будзе кіраваць горадам з насельніцтвам у 8,5 млн чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут