Менеджара "Мінскіх энергетычных сетак" злавілі на хабары

02/02/2017 - 08:08

Мінскі райаддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць начальніка аднаго з падраздзяленняў філіяла "Мінскія электрычныя сеткі" РУП "Мінскэнерга". Пракурор накіраваў матэрыялы справы ў суд.

Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мінскага РУУС затрымалі менеджара за атрыманне хабару.

Следства таксама выявіла, што выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, начальнік сістэматычна незаконна атрымліваў грошы за дапамогу ў вырашэнні пытанняў па электразабеспячэнні будаўнічых аб'ектаў, пракладцы і падключэнні кабельнай лініі без атрымання тэхнічных умоў і складання праектна-каштарыснай дакументацыі. Менеджар загадваў падначаленым складаць заведама фальшывыя дакументы тэхнічнага характару, якія завяраў сваім подпісам.

З траўня па верасень 2016 года мужчына незаконна атрымаў 2000 долараў ЗША.

Мужчыну вінавацяць у атрыманні хабару, здзейсненым паўторна, і службовым падлогу. Ён знаходзіцца пад вартай.

Следства наклала на маёмасць абвінавачанага арышт на суму больш за 100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі