Марсаход NASA "Perseverance" сеў на Марс і даслаў першыя здымкі з планеты.
Апарат быў запушчаны з Зямлі 30 ліпеня. На Марс ён ляцеў амаль 7 месяцаў і пераадолеў 470 мільёнаў кіламетраў.
Здымкі, дасланыя "Perseverance", паказваюць кратар Езера на паверхні Марса.
Асноўная задача марсахода — пошук на планеце слядоў бактэрыяльнага жыцця.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.