Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя

05/03/2026 - 01:03

Маргарыта Тарайкевіч / Еўрарадыё

5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — магістарка сацыялогіі і антрапалогіі Маргарыта Тарайкевіч.

Таталітарныя рэжымы вельмі любяць, каб усе людзі прытрымліваліся адной ідэалогіі, кіраваліся адной ідэяй і імкнуліся да адзінай мэты. Але беларусы гэтага ўжо маюць аж занадта, і сёння нам неабходна свабода. Тая свабода, якая дае магчымасць пачувацца ў сваёй краіне камфортна і якая дазваляе рабіць усё, каб ты, твая сям’я і твая Бацькаўшчына развіваліся. Гэта база, якая дае магчымасць развівацца і нацыянальнаму складніку. Які, найперш, выяўляецца ў культуры, пераканана Маргарыта Тарайкевіч.

Пра тое, чаму для грамадства важна, але і небяспечна мець агульную нацыянальную ідэю, навошта быць беларусам па-за Беларуссю, і наколькі беларусы насамрэч талерантная нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Тарайкевіч.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі