Маргарыта Ляўчук пракаментавала затрыманне ў Беларусі яе бацькоў

26/05/2022 - 21:00

Оперная спявачка, удзельніца дуэта "Красная зелень" Маргарыта Ляўчук пракаментавала затрыманне ў Беларусі яе бацькоў. "Прычыну арышту ніхто не ведае, але ўсё выдатна разумеюць, чаму гэта адбылося", — кажа яна. Ляўчук пацвердзіла, што бацькі ўжо на волі. Сілавікі іх "настойліва папрасілі запісаць відэа з просьбай пра тое, каб я перастала займацца палітыкай", кажа спявачка.  

Маргарыта Ляўчук у 2020-м падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, была вымушаная пакінуць Беларусь. На радзіме на яе распачалі крымінальную справу.

Бацькоў спявачкі затрымлівалі 26 траўня ў вёсцы ў Брэсцкім раёне. Пры затрыманні бацьку паклалі тварам на падлогу, надзелі кайданкі. Як кажа Маргарыта, “нават ў турме нейкай за кратамі пасядзеў”. Пасля з'явілася інфармацыя, што іх аштрафавалі (суд у Брэсце прысудзіў 2240 рублёў кожнаму), запісалі "пакаяльнае відэа" і адпусцілі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі