Мантажора праекта "ЧестнОК" асудзілі на 15 сутак

04/06/2021 - 15:55

Мантажора праекта "ЧестнОК" Яраслава Пісарэнку асудзілі на 15 сутак, паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр "Вясна".

Пратакол на Пісарэнку склалі за сцяг на акне (ч. 1 арт. 24.23 КаАП). Затрымалі яго 3 чэрвеня разам з суседам па кватэры Аляксандрам Івуліным — гульцом ФК "Крумкачы" і журналістам сайта Tribuna.com.

Івуліна па тым жа абвінавачанні асудзілі на 30 сутак арышту. Ён адмаўляў, што на акне кватэры вісеў сцяг. Тое самае казаў і Пісарэнка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі