Малодшы сын Лукашэнкі павіншаваў кітайцаў з Новым годам (відэа)

15/02/2018 - 06:31

Малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка павіншаваў кітайцаў з Новым годам. Відэа размясціў у сацсетках амбасадар нашай краіны ў Кітаі Кірыл Руды. Дыпламат назваў Мікалая Лукашэнку "самым вядомым у Кітаі беларускім тынэйджарам".

Сын беларускага кіраўніка акампанаваў на раялі кітайскай спявачцы, а потым сам зачытаў тэкст па-кітайску. Каля раяля стаяў фатаздымак з выявамі Аляксандра Лукашэнкі, Сі Цзіньпіна з жонкай і самога Мікалая. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі