Максіма Вінярскага аштрафавалі амаль на 15 млн рублёў

05/01/2016 - 17:07

Суддзя Маскоўскага раённага суда Таццяна Мотыль аштрафавала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага на 14 млн 700 тысяч рублёў (70 базавых велічыняў), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Суд прайшоў 5 студзеня. Вінярскага судзілі за ўдзел у Маршы студэнтаў, які прайшоў у Мінску 2 снежня. Актывіст абвясціў адвод суддзі, бо тая яго судзіла і раней, але Таццяна Мотыль адхіліла хадайніцтва. Пасля гэтага актывіст адмовіўся ўставаць і даваць паказанні, бо заявіў пра недавер да суда.

Пасля гэтага, як паведамляла Еўрарадыё, на Вінярскага пачалі яшчэ адну адміністратыўную справу — за непавагу да суда.

У выніку суддзя прысудзіла да штрафу: за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве — 10,5 млн рублёў (50 базавых), за непавагу да суда — 4,2 млн рублёў (20 базавых).

Фота: ampby.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі