Макей спадзяецца на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам

03/09/2016 - 16:12

Уладзімір Макей спадзяецца на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны 3 верасня ў Браціславе паўдзельнічаў у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў замежных спраў краін-чальцоў ЕС і краін-удзельніц ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства".

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас дыскусіі ў рамках мерапрыемства Макей выклаў падыходы нашай краіны да далейшага развіцця "Усходняга партнёрства". Ён прапанаваў яго выкарыстоўваць у якасці рамачнага інструмента развіцця ўзаемадзеяння краін-партнёраў УП з ЕС "з улікам іх нацыянальных прыярытэтаў і ў мэтах умацавання бяспекі, стабільнасці і росквіту ў рэгіёне".

Міністр замежных спраў таксама выказаў надзею на далейшае пашырэнне канструктыўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, "уключаючы пачатак перамоваў па базавым пагадненні паміж Беларуссю і ЕС".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі