Макей разлічвае, што "санкцыйная логіка ЕС" застанецца ў мінулым

12/11/2015 - 08:56

12 лістапада ў Мінску прайшла сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Літвы Уладзіміра Макея і Лінаса Лінкявічуса. Як заявіў па яе выніках Макей, гаворка ішла пра дачыненні Беларусі і Еўрасаюза на фоне прыпынення санкцый. "Мы разлічваем, што санкцыйная логіка Еўрасаюза адыдзе ў нябыт", — цытуе словы беларускага міністра БелаПАН.

Лінкявічус падкрэсліў, што прыпыненне санкцый ЕС супраць Беларусі "з'яўляецца шанцам, каб умацаваць тое пазітыўнае, што было пабудавана разам". Паводле яго слоў, не трэба вяртацца да мінулага, а трэба ліквідаваць прычыны, якія перашкаджалі ў адносінах Мінска і Бруселя.

Літоўскі міністр адзначыў, што Літва выступае за найхутчэйшы прагрэс у падрыхтоўцы пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС.

Фота: БЕЛТА

Уладзімір Макей
Лінас Лінкявічус

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі