Кава, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Рэстаран "Мак.бай" памяняў назву кавы амерыкана, як захацеў Лукашэнка.
8 сакавіка падчас наведвання рэстарана ў Мінску, Лукашэнка выказаў незадавальненне "няправільнай" назвай кавы і загадаў перайменаваць яе. Амаль адразу рэстаран узяўся за справу.
"Амерыкана трэба перайменаваць у беларускі брэнд. У дужках пакуль пішы "амерыкана", а калі звыкнуць, тады…" — заявіў ён дырэктарцы сеткі Вікторыі Данько.
Рэстаран ужо праз некалькі дзён пачаў выбіраць новую назву для амерыкана, каб яна была беларускай.
У выніку цяпер у меню ўстановы з'явілася "наша кава".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут