У трэцім выпуску late night show "Макаёнка, 9" на тэлеканале "Беларусь 1" прагучаў жарт пра Аляксандра Лукашэнку. Праўда, не пра прэзідэнта, а пра бургер "Лукашэнка", які з'явіўся ў меню адной з расійскіх закусачных.
Бургеры даставілі ў студыю праграмы з Масквы. На дэгустацыю быў запрошаны мінскі фудхантар Павел Крамар, які заўважыў, што за час пералёту бургеры злёгку памяліся.
— Ты ведаеш, што менавіта гэты бургер — ён наогул не мае тэрміну прыдатнасці. Ён заўсёды свежы атрымліваецца! — пракаментаваў гэта вядучы шоу Яўген Перлін.