Магілёвец вёз кантрабандай 40 кг дэкаратыўных камянёў (фота)

22/12/2015 - 14:27

Лідскія памежнікі ў пункце пропуску "Беняконі" 19 снежня выявілі незвычайную кантрабанду — больш за 40 кілаграмаў дэкаратыўных камянёў.

26-гадовы магілёвец вёз гэты груз, не дэкларуючы яго. Кантрабанду ён схаваў у бакавую інструментальную скрыню грузавога аўтамабіля "Volvo".

Спецыялісты ацанілі груз у суму больш за 6 мільёнаў рублёў. Як перадае прэс-служба Памежнага камітэта, кантрабанда перададзеная кампетэнтным органам, вядзецца адміністрацыйны працэс.

Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі