У аэрапорце / abcnews.go.com
Глыбокай ноччу па мінскім часе Нікаласа Мадуру даставілі ў Нью-Ёрк. Прэзідэнта Венесуэлы вывелі з самалёта ў кайданках, з мехам на галаве.
У аэрапорце яго суправаджалі дзясяткі агентаў DEA — Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі, якое ўваходзіць у склад Міністэрства юстыцыі ЗША.
Нагадаем, улады ЗША абвінавачваюць Мадуру ў датычнасці да незаконных схемаў, звязаных з транзітам наркотыкаў, а таксама ў карупцыі. Вашынгтон раней заяўляў, што не прызнае яго ўладу легітымнай. Затрыманне венесуэльскага лідара стала беспрэцэдэнтным крокам і выклікала шырокі міжнародны рэзананс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут