Мацкевіч: “Беларусь — гэта я!”, з такой ідэяй мусіць жыць кожны з нас

19/08/2021 - 08:38

19 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат педагагічных навук, метадолаг Святлана Мацкевіч.


Кожны з нас, з тых, каму дарагая Беларусь, павінен сказаць сабе: “Беларусь — гэта я!”. І пачаць дзейнічаць у адпаведнасці з гэтым: калі трэба нешта зрабіць, то не чакаць, пакуль за цябе гэта зробіць дзяржава альбо нехта іншы, а рабіць самому. І гэта ператварае чалавека ў суб’екта дзеяння, для якога неабыякавая краіна, дзе ён жыве, перакананая Святлана Мацкевіч.


Пра тое, як звязаныя паняцці “я” і “Беларусь”, чым нам неабходна запоўніць “прастору нацыянальнай ідэі”,  мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Мацкевіч

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі