Маці падлетка-палітвязня з салідарнасці з сынам пагаліла галаву

08/06/2021 - 07:10
Маці Віталя Прохарава Алеся / скрыншот відэа​ 

Маці палітвязня Віталя Прохарава са Жлобіна ў знак салідарнасці з сынам пагаліла галаву, паведамляюць гомельскія праваабаронцы.

Прохарава затрымалі 10 жніўня на пратэстах і моцна збілі, пра гэта Віталь распавядаў у судзе. Потым яго адпусцілі, але пазней выклікалі ў суд і аштрафавалі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Падставай для крымінальнай справы стаў відэаролік у сацсетках, які зняў сябр падлетка. На ім Віталь хваліўся, што каменем разбіў шкло аўтазака.

На судзе Прохараў казаў, што што камень ён не кідаў, а ролік запісаў дзеля піяру. Сведка, які выступаў на судзе са змененым імем, адрасам і голасам, казаў, што не бачыў момант, калі Прохараў кідаў камень. Аднак на пытанне пракурора "так кідаў ці не камень Прохараў?" сведка упэўнена адказаў — кідаў.

Віталь Прохараў у судзе / spring96.org

У выніку падлетка прыгаварылі да двух гадоў выхаваўчай калоніі. Паўналецце ён сустрэў у зняволенні.

"І не таму, што гэта яго выбар, і ён дрэннае дзіця, а таму, што хто-то гэты выбар зрабіў за яго", — кажа мама падлетка перш, чым пачаць згольваць валасы.

Праваабаронцы прызналі Віталя Прохарава палітвязнем.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі