Маці асуджаных за распаўсюд наркотыкаў гатовыя распачаць галадоўку

22/04/2018 - 15:32

Маці асуджаных паводле артыкула 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распаўсюд наркотыкаў) абвясцілі аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай змякчэння заканадаўства.

Пра гэта актывісты “Матчынага руху 328” 22 красавіка заявілі на прэс-канфэрэнцыі ў Жлобіне. У прэсе-канфэрэнцыі прынялі ўдзел жанчыны з Бабруйска, Гомеля, Горак, Жлобіна, Мар’інай Горкі і Мінска.

У галадоўцы, якая распачнецца 27 красавіка, будуць прымаць удзел 20 чалавек. Пра месца яе правядзення ўдзельнікі паведамяць дадаткова. Удзельнікі прэс-канферэнцыі звярнулі ўвагу на несправядлівыя на іх думку, прысуды, неадпаведныя здзейсненаму тэрміны пакарання, незаконныя метады следства, правакацыі з боку міліцыі.

Яны таксама заявілі аб недасканаласці беларускага заканадаўства, калі непаўналетнія асуджаюцца па наркатычных артыкулах на працяглыя тэрміны гэтак жа, як і дарослыя. Цяпер у месцах пазбаўлення волі па наркатычных артыкулах адбываюць працяглыя тэрміны зняволення 16 тысяч чалавек, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

Сваякі асуджаных дамагаюцца асабістай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, стварэнне камісіі па пераглядзе справаў паводле артыкула 328, пачынаючы з 2013 года, а таксама дыферэнцыяцыя адказнасці за нарказлачынствы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі